Акцыя "Тыдзень лесу-2019" у Бешанковіцкім раёне

Беларуская
19.04.2019

Рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу-2019", якая пачалася 13 красавіка ўжо сабрала нямала добраахвотнікаў, сіламі якіх ўбрана 9 куб.м. смецця на тэрыторыі ляснога фонду, створана лясных культур на плошчы 2,2 га. Па стане на 19 красавіка ў акцыі прынялі ўдзел 176 неабыякавых да лёсу лесу людзей, з іх 140 навучэнцаў устаноў адукацыі Бешанковіцкага раёна. 20 красавіка ў пасадцы лясных культур прымуць удзел 56 добраахвотнікаў з розных арганізацый. Дзякуючы іх намаганням будуць пасаджаны 13,2 тыс. дрэў. Больш фота ў групе лясгаса ў сацыяльнай сетцы Вконтакте.