Работнікі лясной гаспадаркі ў ліку перадавікоў Бешанковіцкага раёна!

Беларуская
30.04.2019

Адміністрацыя і калектыў Дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Бешанковіцкі лясгас" віншуе бухгалтара I катэгорыі Задвинского лясніцтва Аўчыннікава Ірыну Уладзіміраўну. Рашэннем Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі па выніках працы за 2018 год, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Ірына Уладзіміраўна занесена на Дошку гонару Бешанковіцкага раёна.