Справаздачна-выбарная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДЛГУ "Бешанковіцкі лясгас"

Беларуская
24.04.2019

23 красавіка 2019 года адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДЛГУ "Бешанковіцкі лясгас". У ходзе правядзення справаздачна-выбарчай канферэнцыі заслухана справаздача старшыні прафсаюзнай арганізацыі Зайцавай А.М. аб рабоце камітэта за перыяд з красавіка 2014 года да красавіка 2019 года. З падрабязнай справаздачай аб рабоце рэвізійнай камісіі першаснай прафсаюзнай арганізацыі за 2018 год выступіў старшыня гэтай камісіі Булыня М.В. Аб выкананні норм калектыўнага дагавора за 2018 год і са студзеня па красавік 2019 далажыў дырэктар Серабро М.В. Абраны старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі лясгаса, прафсаюзны камітэт, рэвізійная камісія на наступных пяць гадоў.
У сувязі з 115-ляцім прафсаюзнага руху Беларусі супрацоўнікі, якія прымаюць актыўны ўдзел у працы першаснай прафсаюзнай арганізацыі Бешанковіцкага лясгаса, былі ўзнагароджаны святочнай паштоўкай "Дзякуй за працу" з выплатай грашовага ўзнагароджання.