Тыдзень лесу-2019

У мэтах захавання і прымнажэння лясоў Рэспублікі Беларусь, прыцягнення ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў, у перыяд з 13 па 20 красавіка 2019 года пройдзе добраахвотная акцыя 'Тыдзень лесу-2019», прысвечаная Году малой Радзімы , а таксама 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Рэспубліканская акцыя 'Тыдзень лесу' ў гэтым годзе пройдзе ўжо ў 12-ы раз. Удзел у гэтым мерапрыемстве з кожным годам прымае ўсё большая колькасць неабыякавых да лёсу лесу людзей, а вынікі іх агульнай працы шырока асвятляюцца ў раённых, абласных і рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі.
Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Бешанковіцкі лясгас» запрашае далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу -2019 », паказаць будучаму пакаленню прыклад стаўлення да галоўнага прыроднаму багацця краіны, унесці свой уклад у навядзення парадку ў лесе і ў справу захавання і прымнажэння лясных х культур.
Просім ў тэрмін да 9 красавіка 2019 года паведаміць аб Вашым намеры прыняць удзел у акцыі з мэтай узгаднення даты і месцы сустрэчы па тэлефонах 8 (02131) 6 03 35; 375298100370.
Бешанковіцкі лясгас забяспечыць удзельнікаў акцыі неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам.
Пералік участкаў ляснога фонду, запланаваных для правядзення акцыі 'Тыдзень лесу-2019':
Ульскага лясніцтва (кв. 23, выд. 4; 17, пл. 5,0 га) 6-17-07;
Бешанковіцкага лясніцтва (кв. 75, выд. 3; 12, пл. 3,2 га) 6-00-35;
Вярхоўскага лясніцтва (кв. 49, выд. 2, пл. 1,6 га) 6-06-38;
Астравенскага лясніцтва ( кв. 42, выд. 2, пл. 1,2 га) 6-01-52;
Пяцігарскага лясніцтва (кв. 25, выд. 13, пл. 1,0 га) 3-49-34;
Чашніцкага лясніцтва ( кв. 23, выд. 41, пл. 0,8 га) 802133 6-19-11;
Задвинскага лясніцтва (кв. 68, выд. 5, пл. 2,5) 4-24-51.